Беларуская, руская мова і літаратура

ПРЫКЛАДНЫ ПЛАН АНАЛІЗУ ЎРОКА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1. Тэма ўрока. Дакладнасць і  абгрунтаванасць фармулёўкі.
2. Месца тэмы ўрока ў курсе дадзенага класа, у праграме ў цэлым.
Ажыццяўленне рэтраспектыўных і перспектыўных сувязей.
3. Асноўная мэта, задачы ўрока, іх абгрунтаванасць. Адпаведнасць мэты і
задач урока праграмным  патрабаванням.
4. Адпаведнасць зместу ўрока яго мэтам і задачам, канцэпцыі зместу
адукацыі, дыдактычнай сістэме.
5. Эфектыўнасць рэалізацыі мэт і задач урока.
6. Арганізацыя работы: паведамленне тэмы,мэт і задач урока, гатоўнасцьвучняў да выканання задач, пастаўленых на ўроку (наяўнасць ведаў, уменняў,навыкаў, без якіх гэтыя задачы не могуць быць вырашаны; наяўнасць тэкстаў,неабходных  даведачных  матэрыялаў, слоўнікаў і г. д.).
7. Абсталяванне ўрока: зменныя стэнды і выставы, партрэт пісьменніка,
ілюстрацыі да вывучаемага літаратурнага твора і г. д.
8. Структура урока. Асноўныя вучэбныя сітуацыі ўрока. "Пераходы" ад аднойвучэбнай сітуацыі да  другой.
9. Тып урока.
10. Форма правядзення ўрока.
11. Літаратуразнаўчая канцэпцыя ўрока. Крытэрыі адбору гісторыка-
літаратурнага матэрыялу. Фактычная і літаратуразнаўчая дакладнасць.
12. Адпаведнасць метадаў і прыёмаў навучання мэтам і зместу ўрока,
узроставым і індывідуальным асаблівасцям успрымання вучняў.
13.Выкарыстанне розных форм, метадаў, прыёмаў, сродкаў навучання, іх
эфектыўнасць.
14. Спосабы засваення мастацкага твора (віды чытання, шляхі аналізу і
інтэрпрэтацыі).
15. Характар і ўмовы работы з тэкстам (веданне вучнямі тэксту, уменне яговыкарыстоўваць, выбар спосабу засваення тэксту, умовы рэалізацыі выбранага спосабу, ініцыіраванне праблемных сітуацый, іх вырашэнне і г. д.).
16. Фарміраванне ведаў, уменняў, навыкаў (у адпаведнасці з патрабаванняміпраграмы).
17. Фарміраванне чытацкіх здольнасцей вучняў.
18. Развіццё розных бакоў чытацкага ўспрымання: эмацыянальнай
спагадлівасці, актыўнасці і аб’ектыўнасці чытацкага ўяўлення, здольнасці даспасціжэння зместу твора на ўзроўні рэпрадуктыўным, аналітычным, да
ўсведамлення мастацкай формы на ўзроўні дэталі і кампазіцыі.
19. Фарміраванне літаратурна-творчых здольнасцей вучняў.
20. Развіццё псіхалагічных асаблівасцей асобы (эмоцый, пачуццяў, памяці,
мыслення, уяўлення, асацыяцый).
21. Фарміраванне спецыяльных уменняў аналізу мастацкага твора.
22. Вывучэнне пытанняў тэорыі літаратуры. Аб’ём тэарэтыка-літаратурных ведаў вучняў і ўменне прымяняць іх у аналізе художественного твора.
23. Развіццё мовы вучняў.
24. Ажыццяўленне ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей.
25. Віды дзейнасці настаўніка і вучня. Аб’ём рэпрадуктыўнай, творчай,
даследчай дзейнасці.
26. Спалучэнне ў ходзе ўрока калектыўных, групавых і індывідуальных формнавучання.
27.Самостойная работа вучняў на ўроку, навучанне прыёмам самостойнайработы.
28. Способы актуалізацыі базавых ведаў вучняў.
29.Сістэмнасць урока: сістэмнасць падачы гісторыка-літаратурнага матэрыялу,фарміравання тэарэтычных паняццяў, выкарыстання метадаў і прыёмаў .
30. Ацэньванне ведаў вучняў на ўроку.
31.Характар, аб’ём дамашняга задання. Рашэнне задач замацавання
вывучанага і падрыхтоўкі да вывучэння новага матэрыялу. Аб’ём апераджальных заданняў.
32.Выкарыстанне наглядных дапаможнікаў і тэхнічных сродкаў навучання.
Віды нагляднасці, функцыі наглядных дапаможнікаў.
33.Тэмп урока.
34. Эмацыянальная атмасфера ўрока.
35. Педагагічны такт настаўніка, яго ўменне ўстанавіць дысцыпліну, знайсцікантакт з дзецьмі. Спосабы актывізацыі пазнаваўчай дзейнасці вучняў. Мованастаўніка.
36. Выкарыстанне інавацый, педагагічных  тэхналогій.
37. Адукацыйныя  і развіццёвыя вынікі  ўрока.
свернуть

ПРЫКЛАДНЫ ПЛАН АНАЛІЗУ ЎРОКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

ПРЫКЛАДНЫ ПЛАН АНАЛІЗУ ЎРОКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
1. Тэма ўрока. Месца дадзенага ўрока ў агульнай сістэме ўрокаў па тэме.
2. Гатоўнасць да ўрока (афармленне дошкі, стан рабочых месцаў вучняў, готоўнасць школьнікаў да ўрока і г. д.), абсталяванне ўрока.
3. Мэты ўрока, іх адпаведнасць праграмным патрабаванням. Способы матывацыі вучэбнай дзейнасці школьнікаў.
4. Спосабы і формы праверкі дамашняга задання, прыцягненне вучняў да дапаўнення, выпраўлення адказаў аднакласнікаў і інш.
5. Эфектыўнасць актуалізацыі апорных ведаў, ажыццяўленне сувязі новай тэмы і раней вывучанай.
6. Выкарыстанне розных метадаў і прыёмаў азнаямлення вучняў з новай тэмай; адпаведнасць дадзеных метадаў і прыёмаў зместу лінгвістычнага матэрыялу і ўзроставым асаблівасцям вучняў.
7. Прыёмы стымулявання пазнаваўчай дзейнасці вучняў, актыўнасць школьнікаў пры рабоце па асэнсаванні новага матэрыялу.
8. Арганізацыя замацавання ведаў і фарміравання ўменняў і навыкаў:
а) выкарыстанне метадаў замацавання ведаў;
б) адпаведнасць дыдактычнага матэрыялу мэтам ўрока;
в) улік пры падборы практыкаванняў прынцыпу градацыі ад простага да складанага, ад калектыўных форм работы да самастойных;
г) мэтазгоднасць выкарыстання розных відаў практыкаванняў;
д) ажыццяўленне дыферэнцыяцыі заданяў, спалучэнне індывідуальнай, групавой, калектыўнай форм работы;
е) арганізацыя паўтарэння;
ж) фарміраванне культуры мовы школьнікаў.
9.Ажыццяўленне ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей.
10. Характар, аб’ём дамашняга задання, адпаведнасць мэтам урока, інструктаж, дыферэнцыяцыя і г. д.
11. Спосабы падвядзення вынікаў урока.
12. Які ўзровень тэарэтычных ведаў і практычных уменняў вучняў быў дасягнуты на ўроку?
13. Формы ўліку і ацэнкі работы школьнікаў на ўроку, аб’ектыўнасць ацэнкі.
14. Выкарыстанне раздатачнага матэрыялу, наглядных дапаможнікаў, тэхнічных сродкаў навучання.
15 Тэмп урока.
16. Эмацыянальная атмасфера урока, стыль узаемаадносін настаўніка з вучнямі.
17. Мова настаўніка.
18. Дасягненне пастаўленых мэт урока. Адукацыйныя і выхаваўчыя вынікі ўрока.
свернуть

ПРЫКЛАДНАЯ СХЕМА НАЗІРАННЯ ЎРОКА (беларуская мова)

Тэма ўрока

__________________________________________________________________

___________________________________________________________________

___________________________________________________________________

Мэты:
Пазнавальная

________________________________________________________________________

_________________________________________________________________________

_________________________________________________________________________

Практычная

__________________________________________________________________________

__________________________________________________________________________

__________________________________________________________________________

Развіццёвая

___________________________________________________________________________

___________________________________________________________________________

___________________________________________________________________________

Выхаваўчая

____________________________________________________________________________

____________________________________________________________________________

____________________________________________________________________________

Абсталяванне

____________________________________________________________________________

_____________________________________________________________________________

_____________________________________________________________________________

 
Ход урока

Этапы ўрока
Расход часу
Што патрэбна назіраць
Арганізацыйны момант
 
1.     Падрыхтаванасць настаўніка да пачатку ўрока.
2.     Рабочае месца, нагляднасць, план-канспект і інш.
3.     Падрыхтаванасць вучняў да пачатку ўрока: сшыткі, падручнікі, ручкі і інш.
4.     Як ажыццёўлены пераход да наступнага этапа ўрока: плаўна, лагічна ці рэзка, без сувязі?
Аналіз памылак, дапушчаных на папярэдніх уроках
 
Узяты памылкі тыповыя ці ўсе?
Апытванне
 
1.     Від апытвання. Пастаноўка пытанняў.
2.     Што выяўляецца? Неабходнасць апытвання.
3.     Тэмп апытвання.
4.     Як настаўнік абагульняе адказы вучняў і выдзяляе галоўнае?
5.     Кантакт настаўніка з класам.
Псіхалагічная падрыхтоўка да свядомага ўспрымання новых ведаў
 
1.     Як арганізоўваецца ўвага вучняў?
2.     Матывацыя дзейнасці па засваенні ведаў.
Арганізацыя працэсу засваення новых ведаў
 
1.     Як ажыццёўлены пераход да выкладання новага матэрыялу? Ці названа (і як) тэма? Як праведзена пастаноўка мэтаў і задач урока? Ці праводзілася актуалізацыя апорных ведаў?
2.     Узровень даступнасці (логіка, пераканаўчасць, вобразнасць). Сувязь з іншымі прадметамі, з жыццём.
3.     Спосаб паведамлення ведаў, роля школьнікаў у іх атрыманні, характар пытанняў вычняў. Як выкарыстоўваліся адказы вучняў?
4.     Кантакт з класам, спосабы ўздзеяння на вучняў, ступень зацікаўленасці. Спосабы павышэння цікавасці да новага.
5.     Метады актывізацыі. Арганізацыя гутаркі.
6.     Паводзіны настаўніка ў працэсе падачы матэрыялу (манера трымацца, жэсты, знешні выгляд; маўленчыя асаблівасці; тэмп маўлення, здольнасць да інтэрпрэтацыі, чуласць у адносінах да вучняў).
Замацаванне ведаў і фарміраванне ўменняў
 
1.     Спосабы замацавання ведаў.
2.     Работа па развіцці самастойнасці (на якім матэрыяле, формы і спосабы замацавання).
Канец урока
 
1.     Ці зроблена настаўнікам абагульненне на ўроку (падвядзенне агульных вынікаў, каментарый адзнак і ацэнка дзейнасці вучняў)? Ці праводзілася рэфлексія (самаацэнка дзейнасці вучняў)?
2.     Ці праводзіўся інструктаж па выкананні дамашняга задання?
Агульныя заўвагі па ўроку і яго ацэнка
 
1.     Ці правільна размешчаны этапы ўрока?
2.     Мэтазгоднасць часу, затрачанага на можны этап.
3.     Ступень выканання плана ўрока.
4.     Ці дасягнуты мэты ўрока?
Іншыя заўвагі па ўроку, парады, пажаданні
 
 

свернуть

ПРЫКЛАДНЫ ПЛАН НАЗІРАННЯ ЎРОКА

1.    Наколькі падрыхтаваныя вучні да ўрока (дысцыпліна, мабілізацыя ўвагі)?
2.    Наколькі эфектыўнай была матывацыя вучэбнай дзейнасці школьнікаў, актуалізацыя іх ведаў і ўменняў?
3.    Наколькі эфектыўна адбывалася на ўроку фарміраванне ведаў і ўменняў у працэсе аналізу мастацкага твора?
4.    Як вырашаліся на ўроку выхаваўчыя задачы?
5.    Ці былі асабіста значнымі для школьнікаў пытанні і заданні?
6.    Метады і прыёмы, якія выкарыстоўваліся на ўроку:
а)    рэпрадуктыўныя;
б)    эўрыстычныя;
в)    даследчыя.
7.    Якім чынам падводзіліся вынікі ўрока?
8.    Наколькі дамашняе заданне адпавядала мэце і зместу ўрока?
9.    Якія былі формы ўліку і ацэнкі ведаў і ўменняў?
10.          Ці была аб’ектыўнай ацэнка работы вучняў на ўроку?
11.          Які быў тэмп урока?
12.          Які быў стыль узаемаадносін настаўніка і вучняў:
а)    аўтарытарны;
б)    “педагогіка супрацоўніцтва”?
13.          Ці дасягнуты мэты ўрока?
свернуть